МАЛА́Я А́ЗІЯ,

паўвостраў на 3 Азіі, складае большую частку тэр. Турцыі. Пл. каля 400 тыс. км2. Даўж. з 3 на У 1000 км, шыр. 400—600 км. Абмываецца Чорным, Мармуровым, Эгейскім і Міжземным морамі, пралівамі Басфор і Дарданелы. Паўн. і паўд. берагі стромкія, малапарэзаныя, зах. — моцна расчлянёны бухтамі і залівамі. Амаль увесь паўвостраў заняты Малаазіяцкім нагор’ем, у сярэдзіне якога Анаталійскае пласкагор’е з вулканічнымі конусамі (г. Эрджыяс, 3770 м). Па ўскраінах паўн. ч. паўвострава Пантыйскія горы, паўд. — горы Таўр. Па берагах мораў участкі нізін з міжземнаморскай расліннасцю. Частыя землетрасенні. Карысныя выкапні: каменны вугаль, нафта, храміты, жал., марганцавая і інш. руды, сера, каменная соль. Клімат субтрапічны. Рэкі горныя, малаводныя. Найб. воз. Туз. На прыморскіх схілах ускраінных гор шыракалістыя лясы вільготных субтропікаў калхідскага тыпу і цвердалістыя міжземнаморскія лясы і хмызнякі. На ўнутр. схілах гор і пласкагор’ях паўпустыні і нагорныя стэпы. Горныя і пустынна-стэпавыя віды фауны.

т. 10, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)